|
|
You are viewing the most recent 20 entries верасьня 5, 200909:31 pm:
*** няма нічога звыш, проста эра майго "назаўжды" зьмянілася эраю "болей ніколі", а вечнае расставаньне памерла, і гэта фінальны круг... і няўрымсьлівы боль проста выйшаў з сваіх берагоў і змывае усе перашкоды на ўласным шляху. проста "быць з табой" шчэ ня значыла перамагчы адзіноту проста вечныя вера, надзея і здраджаная любоў моўчкі туляцца на краі сэрца, і нічога звыш не існуе.
кастрычніка 19, 200809:40 pm: ***
На палімпсэсьце тваёй памяці і сэрца я напішу сваё імя і нашае каханьне нязмыўным, незабыўным колерам сьвятла. Я акрыяю пад тваім крылом, я ахаваю ад усіх хістаньняў наш цёплы і прытульны дом, дабраславеньне даўняга спатканьня.
чэрвеня 15, 200802:02 pm: *
Я нітку лёсу скручваю ў клубок былога. Усё жыцьцё - вялікі шлях да Бога. Tags: думкі
чэрвеня 8, 200804:17 pm: ***
Безь цябе дзервянее сэрца. Мне цяпер павяртацца зноў да шляхоў усіх крозаў-сноў, каб наноў атуляцца сэнсам... Каб вышукваць адбіткі твае ў пацямнелых вачох нябёсаў... Ўсё адно: я дзякую лёсу за найчысты, найкрашшы сьвет. Разьвінаюцца крылы болю — хоць палётам душу напатолю...
траўня 18, 200811:06 pm: *
Я буду пасьля пасьлядоўна ісьці да мэты, спакваля выпраўляць твае хібы... Я буду ласкавай ды хітрай, я буду нібыта зямля багатай ды небам спавітай я буду пасьля... Анягож мне аддаць свае крылы, сарваўшы, пусьціць пялёскі па ветры?.. Павер, ты - сіла пасьлядоўна ісьці да мэты...
лютага 20, 200811:22 pm:
Веры ды вернасьці бракуе майму часу, маёй Сучаснасьці.
студзеня 12, 200805:56 pm: ***
Разьвязаць вузельчыкі былога, Адпусьціць Харонаў човен прэч, Запыніцца на мяжы парога, Каб пасьпець адкінуць далеч з плеч. Адцьвітаньне памяці няўдзячнай Майго сэрца хай не закране. Ўсё міне. І ціхіх слоў нязначнасьць Абарвецца у адвечным сьне... Я прыйду на захад пакланіцца, Там, дзе сонца хіліцца маё... Разьвітацца... Боскаму скарыцца... То ня сьмерць - то Вечнае Жыцьцё.
сьнежня 1, 200710:18 pm: Зінаіда Гіпіюс
Ісьціна ці шчасьце?
В.К.
Вам страшна за мяне - а мне за вас.
Ды розны страх мы адчуваем.
Хоць летуценьні й блізкія у нас,-
Шкадуем розным шкадаваньнем.
"Па-чалавечы" вам шкада мяне.
Цяжкі ды горкі шлях шуканьняў!
Бязвогненнай дарогі, ціхай мне
Жадалі б вы - бяз болю, без хістаньняў.
Але "па-Боску" вас шкадую я.
Каго люблю - люблю для Бога.
І тым сьвятлейшая мая душа,
Чым палымнейшай ёсьць дарога.
Вам ціхага прыстанку не хачу,
Так лёгка да самоты ўпасьці;
Я не пра шчасьце вашае прашу -
Пра тое, што вышэй за шчасьце.
Пераклад з расейскайTags: пераклады
лістапада 12, 200711:44 pm: Леташні верш
Летась восень была раньняй ды доўгай, нібыта бясконцай... Узгадала пра тое, калі знайшла недапісаны свой верш, якому, відаць, наканавана застацца недапісаным... *** Тая восень была несьмяротнай, шэравокай ды апантанай - нарадзілася ўлетку і - ніколі не памірала. Спруцянеўшы, рыпелі пачуцьці, я ружанец зь іх пальцамі трушчыў і між змроку намацваў вокам ніткі колішняга сьвятла... Сьвет заблытаўся, сьвет заблукаў у сумётах апалай лістоты...
лістапада 11, 200712:19 pm: ***
Стану на раздарожжы, на скрыжаваньні ўсіх вятроў, дзе горкі смак зьлюцелай адзіноты зьнішчае ўсе кляйноты й пячаткі шчасьця на збалелых сэрцах... Зірну паўз вочы на душу Стваральца Лёсу і зразумею: ня менш, чым я, Ён прагне й не знаходзіць тут любові...
лістапада 5, 200711:22 am: я твой рай
я твой рай я твой страчаны рай
верасьня 23, 200707:33 pm: Салюты
Я не люблю салютаў, я не люблю, калі страляюць і плююць на Неба...
верасьня 20, 200701:08 pm: ***
Я чытаю праўду на дне тваіх зрэнак, я зьдзімаю пыл з прамінулых вёрстаў, я здымаю хмары з замерзлых нябёсаў: я іду да цябе...
жніўня 27, 200712:07 pm: ***
Вырай кліча ў нязнаную далеч паднябесься, й Вы, як ветразь аддаяцеся на волю чужых вятроў... Ляцеце. Ваш шлях дамоў, па крузе правёўшы Вас, верне. Павяртайцеся. Я чакаю.
жніўня 13, 200709:47 am: Raźvitańnie z byłym
Listotaj žoŭtaj asypajucca tvaje listy staryja ŭ moj śmietnik. Vahoń sahreje jich niachaj. A ja pisać nanova raspačnu svoj šlach — ź vialikaj litary j čyrvonaha na biełym arkušy radka.
жніўня 7, 200712:04 am: Клецкая бітва 6 жніўня 1506 года
А сёньня, дарэчы, угодкі перамогі пад Клецкам!!! Мо, крыху запозьнена, але віншую ўсіх са сьвятам! Жыве Беларусь!!!
ліпеня 31, 200710:30 pm: Culpa...
Сваю душу між камянёў зацісну, змалю ў муку і, рашчыніўшы у жывой вадзе, зраблю зь яе аплатку для цябе: даруй ласкава.
ліпеня 11, 200711:54 am: Stareńki vieršyk
Ciša. Ciša. Nia ludzi - myšy. Trapiečuć dušy - jich strachi mučać. Nia Dom - dziržava, nia Kraj - achviara... Jašče žyvaja, Ziamla kanaje... Miž miortvaj cišy Eoły śviščuć. Tut ludzi-myšy Radzimu niščać...
чэрвеня 28, 200711:02 pm: :)
Баюся долу. Вышыні? Глядзець уверх нястрашна. (Вера Паўлава, расейская паэтка)
чэрвеня 8, 200704:36 pm: Насамрэч гэты верш пра мову:)
*** Гаворыш: "Люблю…" – Ня веру табе, не прымаю. Я мару тваю спалю, я выльлю любоў на зямлю, бо жывiць i бо ажыўляе. I крыльлем цябе акраплю, i сэрца тваё вазьму, i выпраўлю ўсе “люблю” твае на свае “кахаю”.
Распрацавана LiveJournal.com
|
|